среда, 20 января 2010 г.

Дзень народзінаў Браніслава Адамавіча Тарашкевіча.




 20 студзеня выконваецца 118 год з дня народзінаў беларускага нацыянальнага дзеяча, філолага, літаратара, педагога.
 Нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч 20 студзеня 1892 года ў вёсцы Мацюлішкі Віленскага павету ў беларускай сялянскай сям'і каталіцкага веравызнаньня. У 1911 скончыў з сярэбраным медалём 2-ю Віленскую гімназію. У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэту.


Як навуковы і літаратурны дзеяч прымаў удзел у беларускім друку з 1914 году. У 1918 годзе, падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школаў». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у пісьмовым друку; улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні Аляксея Шахматава, Яўхіма Карскага) і досвед папярэднікаў. Граматыка пасля вытрымала 6 перавыданняў. Граматыка доўгі час з'яўлялася галоўным падручнікам па беларускай мове, асабліва ў часы беларусізацыі 1920-ых гг.
Пераклаў на беларускую мову "Іліяду" Гамера і „Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча.

6 траўня 1937 г. арыштаваны па выдуманым абвінавачванні, у студзені 1938 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і 29 лістапада 1938 г. расстраляны. Рэабілітаваны 26 студзеня 1957 гады.
 За некалькі хвілін да растрэлу з вуст Браніслава Адамавіча прагучалі словы:
"Мы хацелі быць людзьмі, але нам у гэтым адмовілі”

Імем Браніслава Тарашкевіча названы вуліцы ў горадзе Маладзечна Менскай вобласці і ў гарадскім мястэчку Радашковічы Маладзечанскага раёна. У 1969 году імя Тарашкевіча стаў насіць ліцэй з беларускай мовай навучання ў польскім горадзе Бельск-Падляскі. У 2003 году імем Тарашкевіча названа вуліца ў жылым раёне Вялікая Сцяпянка горада Менска.